Меню Закрыть

ВІНШУЕМ З КАЛЯДАМІ

Святкуем Калядкi, лавiце зярняткi!
Дадзiм трошкi жыта для дабарабыта!
Лавiце жыта рукой,
Каб быў добры настрой!
Каб моцна грэла сонца,
Кiну жыта ў аконца!
Усiм дабро дарыце, радасна жывiце!

Па добрай беларускай традыцыі сення ў кожную аўдыторыю завіталі калядоўшчыкі з цёплымі словамі і добрым настроем.
Навучэнцы каледжа груп А-11 і Д-11 разам з выкладчыкамі Ляцяга Т.В. і Трапец І.С. не змаглі адмовіцца ад цудоўнай традыцыі валачобнікаў. Нягледзячы на надворʼе, яны завіталі з цудоўнымі песнямі, найлепшымі пажаданнямі і гульнямі да навучэнцаў, выкладчыкаў і працаўнікоў навучальнай установы.
Не абышлася справа без гарэзы-казы, выкладчыцы Г.Л. Казловай, якая з задавальненнем задавала загадкі і не засталася без увагі, яе пачаставалі і чакаюць у наступным годзе.
Ад прафкама навучэнцаў кожная група атрымала салодкі падарунак і цудоўны настрой для далейшай навучальнай і творчай дзейнасці. Усе засталіся задаволенымі.

 З найлепшымі пажаданнямі, ЦК “Мовы і літаратура”