Меню Закрыть

Мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы

IMG_20200221_160159

21.02.2020 года навучэнцы групы Д-11 пад кіраўніцтвам выкладчыка Бандарэнка І. А. наведалі мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы, якое праводзілася у бібліятэцы – філіяле №7 імя Якуба Коласа.

На гэтым мерапрыемстве адбылася сустрэча са Старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімірам Мікалаевічам Гаўрыловічам, які расказаў шмат цікавага са сваёй біяграфіі, а таксама пазнаёміў навучэнцаў з некаторымі сваімі творамі.

Уладзімір Гаўрыловіч аўтар шматлікіх твораў, такіх як “Споднія яблыкі”, “Забранае шчасце”, “Глыбокія карані”, “На мяжы”, “Палешукі” і інш.

У час мерапрыемства пісьменнік зачытаў урыўкі з некаторых сваіх твораў, у тым ліку з яшчэ не выдадзенай аповесці “Святая Параскева”. Пад час сустрэчы ўсе жадаючыя маглі задаць аўтару пытанні адносна яго творчасці. Уладзімір Гаўрыловіч з задавальненнем адказваў на іх. Гутарка вялася выключна на беларускай мове.

Дадзеная сустрэча з вядомым пісьменнікам аказалася вельмі цікавай і пазнавальнай. Такія мерапрыемствы неабходна праводзіць, бо яны садзейнічаюць выхаванню ў навучэнцаў любові да роднай мовы і літаратуры.

І. А. Бандарэнка, выкладчык беларускай мовы і літаратуры

 

[slideshow_deploy id=’26628′]

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.