Меню Закрыть

ОБЩЕЖИТИЕ №1. Лiтаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная Году малой радзiмы «МАЯ КРАIНА БЕЛАРУСЬ: ГIСТОРЫЯ, ТРАДЫЦЫI, ПАЭЗIЯ, МУЗЫКА, СТРАВЫ». Частаванне па-беларуску! //сумесная праца выхавальнiкаў з бацькамi //

  ! Главное фото DSC_0159

 4 красавiка 2019 года у iнтэрнаце №1 выхавальнiкамi Гулiд Ю.А., Семянцовай А.У. сумесна з мацi навучэнца Врадзiнскай Ж.М. была праведзена лiтаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная Году малой радзiмы «МАЯ КРАIНА БЕЛАРУСЬ: ГIСТОРЫЯ, ТРАДЫЦЫI, ПАЭЗIЯ, МУЗЫКА, СТРАВЫ», як сродак прылучэння навучэнцаў да мастацтва беларускага слова, беларускiх традыцый.

Кожны чалавек павiнен ганарыцца той мясцiнай, дзе нарадзiўся i жыве, любiць свой родны куточак (малую радзiму) як часцiнку нашай Бацькаўшчыны, павiнен мець пачуццё нацыянальнай годнасцi.

Радзiмачка – Радзiма!

Куточак родны мой!

Мяне ты нарадзiла,

I шчасце мне дала!

 

Мая краiна, мая Бацькаўшчына… Усяго чатыры словы, але ж якая моц гучыць у iх, колькi пяшчоты, колькi гонару маюць яны! Наша вечна маладая, заўсёды квiтнеючая i такая старажытная беларуская зямля. Наш родны кут…

 

На тыднi была арганiзавана кнiжная выстава «МОЙ РОДНЫ КУТ…» з мэтай абуджэння цiкавасцi навучэнцаў да беларускамоўнай лiтаратуры, павышэння ролi мастацкай кнiгi ў культурным жыццi нашай краiны:

 

Казкi, вершы, апавяданнi

Вучаць добрымi нас быць,

Паважаць старэйшых ды Радзiму,

Як мацi, бязмерна любiць.

 

Запрашаючы у лiтаратурна-музычнае падарожжа, свае таленты нам паказалi юныя «паэты», спевакi i музыкi: Бабуноў Вячаслаў i  Пульхач Мiхаiл з песняй пад гiтары «ПРОСТЫЯ СЛОВЫ, ПРОСТЫЯ РЭЧЫ…», Бухмiстраў Ягор з песняй «ДЗВЕ СЯСТРЫ – БЕЛАРУСЬ I РАСIЯ», Каравянкоў Ягор з вершам «КРАЙ МОЙ БЕЛАРУСКI, КРАЙ…», Шатырын Вiктар з вершам «КРАЙ ПАЛЕСКI КРЫНIЦ ВЕКАВЫХ…», Рыжыкаў Мiкiта з вершам «РОДНАЯ МОВА», Бруцкiй Уладзiслаў з вершам «РАДЗIМА», Багуноў Вiктар з вершам «СПАДЧЫНА», Малодкiн Аляксей з вершам «БЕЛАРУСАМ». Чытала таксама вершы i Врадзiнская Ж.М.: верш «КОЖНЫ З НАС ПРЫПАСАЕ РАДЗIМЫ КУТОК», верш «ТЫ АДКУЛЬ БРУIШСЯ, МОВА?», верш «Я ТЫМ ЗАЎСЁДЫ ГАНАРУСЯ…», верш «ГАВАРЫ РОДНАЙ МОВАЙ СВАЁЙ…».

   Беларусь – край легенд, казак i паданняў. Зямля пад белымi крыламi, сiнявокая Беларусь – так вельмi часта называюць нашу родную краiну. Яна славiцца сваiмi лясамi, рэкамi, азёрамi, працавiтымi i шчырымi людзьмi. Тут – наша гiсторыя. Тут – нашы каранi. Тут – напеўная родная мова. Тут – жывём мы!

 

Дом наш ласкаю сагрэты,

Продкаў мудрых запаветы,

Мова, спеўная надзiва,-

Гэта ўсё мая Радзiма.

 

Наша краіна на карце падобна на кляновы лісток:

 

На карце вялiкага свету

Яна як кляновы лiсток,

Песня гарачага лета,

Крынiчнай вады глыток.

 

Як лісточак на дрэве кожную вясну з’яўляецца зноў і зноў, нягледзячы на маразы і завеі, так і рэспубліка наша, нягледзячы на перажытыя войны, Чарнобыль, адражаецца зноў і зноў:

 

Курганы i абелiскi,

Спапялёных вёсак спiскi

I Чарнобыль за плячыма,-

Гэта ўсё мая Радзiма.

 

   Дзе б мы нi былi, чаго б толькi нi бачылi, але ж заўсёды душа цягнецца да роднай зямлi, роднай хаты:

 

Простыя словы, простыя рэчы:

Хлеб на стале, полымя ў печы…

Ёсць чым сагрэцца, ёсць дзе схавацца:

У доме бацькоўскiм, у матчынай хаце.

 

Цi бачылi вы дзе больш прыгожыя палi, лясы, больш шырокую прастору рэк i азёр, цi чулi больш мiлагучны спеў салаўя? Да нiколi i нiдзе не ўбачыце, не пачуеце такога!

 

Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася СПАДЧЫНА;

Памiж сваiх i чужакоў яна мне ласкай матчынай…

Жыве з ёй дум маiх сям’я i снiць з ёй сны нязводныя…

Завецца ж спадчына мая ўсяго СТАРОНКАЙ РОДНАЮ.

   Памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з ворагам, будзе заўсёды жыць у нашых сэрцах. Сёння сваiмi справамi, думкамi, паводзiнамi мы павiнны быць дастойнымi сваiх бацькоў, дзядоў i прадзедаў. Светлая памяць усiм воiнам, якiя абаранялi нашу Радзiму i далi магчымасць нашай роднай зямле стаць самай прыгожай у свеце! Бо сёння кожны грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь можа сапраўды ганарыцца дасягненнямi сваёй краiны!

Праз мерапрыемства мы аддаём данiну павагi нашым бацькам, дзядулям i бабулям, нашым далёкiм продкам – стваральнiкам прыгожай спеўнай мовы – i разам з тым робiм крок у тую будучыню, дзе ў беларусаў ёсць свой, незалежны, не згублены ў вiрлiвым свеце твар.

Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы частавалiся беларускiмi нацыянальнымi стравамi – мачанкай з блiнамi, салам, а таксама рознымi прысмакамi! Вечар адбыўся нiбы сямейным, на славу добрым, шчырым, пяшчотным i па-хатняму цёплым. I гэта НАШ ДУХОЎНЫ СКАРБ!

 

Распрацоўка сцэнара: Врадзiнская Ж.М.

Афармленне залы: Цык А. (намеснiк старшынi рады iнтэрната №1)

Гукарэжысёр: Цык А.

Фатограф: Лапухоў М.

Сумесная праца выхавальнiкаў iнтэрнату №1 Гулiд Ю.А., Семянцовай А.У. i мацi навучэнца – Врадзiнскай Ж.М.

 

[slideshow_deploy id=’24723′]

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.