Меню Закрыть

“Сэрцам адданыя роднай зямлі…”

IMG_0669

16 красавіка ў малай актавай зале адбылося адкрытае мерапрыемства “Сэрцам адданыя роднай зямлі…”. Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная паэтам і пісьменнікам Гомельшчыны, была падрыхтавана ў межах месячніка ЦК “Мовы і літаратура” выкладчыкамі Трапец І.С. і Ляцягай Т.В.

Навучэнцы груп Э-11, Д-11, Т-11, Р-11, Р-22 і АТ-21 чыталі вершы і выконвалі цудоўныя песні,  напісаныя таленавітымі суайчыннікамі. Юнакі і дзяўчаты адказна і крэатыўна падышлі да падрыхтоўкі, яны па-сапраўднаму захапіліся творчасцю гомельскіх паэтаў, раскрылі шматграннаць тэм і праблем, закранутых творцамі.

Слухачам пашанцавала пачуць вершы і песню ў выкананні нашага выкладчыка рускай літаратуры Шкалёнка П.Л., які падзяліўся сваімі думкамі.

Чаканай і цікавай была сустрэча з госцем мерапрыемства:  членам Союза пісьменнікаў Беларусі,  бардам, паэтам, драматургам, режысёрам-пастаноўшчыкам, Бычковым А. М., які адзначыў, што гэта сапраўднае свята– дакрануцца да паэтычнага слова.

Так! І сапраўды, у зале панавала добразычлівая, кранаючая творчая атмасфера. Мы спадзяемся, што гледачы атрымалі сапраўдную асалоду ад убачанага і пачутага.

Год малой радзімы працягваецца, а гэта значыць, што няма немагчымага, нецікавага, голоўнае, каб было натхненне і жаданне, бо нам ёсць чым ганарыцца.

[slideshow_deploy id=’24792′]

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.