Меню Закрыть

З калядамі, дарагія сябры!

^AC30B30A52DD45A567EE9CCFF3F80C8B6ED2EFF7289942DD09^pimgpsh_fullsize_distrДобрыя людзі, будзьце ўсе рады,
Хай не кране вас смутак і жаль.
Сёння мы з вамі святкуем Каляды,
Сёння над намі блакітная даль.

З такімі цёплымі пажаданнямі  ў кожную аўдыторыю заходзілі  сапраўдныя калядоўшчыкі па старажытнай беларускай традыцыі. Навучэнцы з выкладчыкамі і прадстаўнікамі Прафесійнага камітэту навучэнцаў  павіншавалі  ўсе групы добрымі словамі і салодкімі падарункамі.  Калядоўшчыкі падаравалі педагогам і працаўнікам каледжа вясёлы настрой, задор і  бадзёрасць на ўвесь наступіўшы Новы год.

Мы са святам вас вітаем, шчасця, радасці жадаем!
— Каб у вашай хаце было заўсёды што даці!
— Каб былі міскі, лыжкі памыты, і вашыя дзеткі сыты!
— Каб мірна, весела жылося, каб хацелася і маглося!
— Каб пілося-елася і яшчэ хацелася!
— Будзь, Ваша, здаровы, як рыжык баровы!
— Май торбу грошай, жыві ў раскошы!
— Збожжа поўнае клецце, павагу ў свеце!
— Усяго даволі, а бяды — ніколі!

З калядамі, дарагія сябры!

 

[slideshow_deploy id=’18456′]

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.