18 снежня 2024 года выкладчыкі каледжа і метадыст Пісарава В.Г. прынялі ўдзел ў анлайн-семінары на тэму «Рэалізацыя задач Года якасці сродкамі вучэбных прадметаў ”Беларуская мова“, „Беларуская літаратура“, ”Беларуская мова (прафесійная лексіка)“ у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў», які прайшоў на базе УА ”Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі“. У мерапрыемстве прынялі ўдзел педагагічныя работнікі 32 устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
У ходзе анлайн-семінара абмяркоўваліся сучасныя методыкі і тэхналогіі навучання як фактар павышэння якасці адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Беларуская мова (прафесійная лексіка)“. Падчас выступленняў былі прадэманстраваны эфектыўныя метады і прыёмы навучання, якія садзейнічаюць фарміраванню функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў.
Удзельнікі семінара высока ацанілі арганізацыйна-метадычны ўзровень навучальнага мерапрыемства і адзначылі яго эфектыўнасць і актуальнасць.
Метадыст Пісарава В.Г.
