Кніжная выстава «Яны пісалі на роднай мове» — Гомельский колледж-филиал УО БелГУТа
Меню Закрыть

Кніжная выстава «Яны пісалі на роднай мове»

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова. Мілагучная, мяккая, цудоўная беларуская мова бярэ свой пачатак з даўніх часоў і, нягледзячы ні на што, працягвае жыць і гучаць. Пра мову беларусы шаноўна і ласкава гавораць «родная мова», «матчына мова», «мова бацькоў і дзядоў».
Да Дня роднай мовы ў бібліятэцы каледжа арганізавана кніжная выстава «Яны пісалі на роднай мове».