Да нашага марафона далучылася група Д-21. Яны абралі слова “валошка”, бо гэта сімвал Беларусі. Да гэтага слова не раз звярталіся нашы паэты. Хто не ведае “цвяток радзімы васілька” М.Багдановіча!? Група Д-21 прапанавала радкі з верша Н.Гілевіча:
Ах, валошка, валошка, сястрыца рамонка!
Зноў вы побач на ўцеху душы зацвілі.
Як жа ў вашых імёнах пяшчотна і звонка
Мова маці гучыць — голас роднай зямлі!