16.09.2021 у інтэрнаце № 2 адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня. У ходзе гутаркі выхаванцы даведаліся аб тым, што згодна Указу №206 ад 07.06.2021 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. гэтае свята ўпершыню адзначаецца ў гэтым годзе. Выбар гэтай даты мае гістарычную падставу. Менавіта 17 верасня 1939 года стала пачаткам ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. Падчас сустрэчы выхаванцы разам з выхавацелямі выконвалі розныя заданні, складалі ўмоўны партрэт беларуса, характарызавалі яго якасці. З дапамогай сучасных месенджэраў студэнты выконвалі цікавыя тэставыя заданні гістарычнага напрамку. Дадзенае мерапрыемства садзейнічала глыбокаму разуменню і развіццю самасвядомасці, патрыятычных пачуццяў маладога пакалення, чым выклікала зацікаўленасць і інтарэс.
Выхавацель інт.№2 Амельчанка Н.Л.