Меню Закрыть

120-годдзю з дня нараджэння К.Крапівы прысвячаецца

“Хто не ведае творы Кандрата Кандратавіча Крапівы, нашага славутага земляка?”- такім пытаннем пачалося цікавае падарожжа ў жыццё і творчасць выдатнага пісьменніка, паэта, сатырыка, публіцыста, драматурга, перакладчыка, доктара філалагічных навук К.Крапівы.

З вялікім задавальненнем навучэнцы груп першага курса прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне, прысвечанай 120-годдзю нараджэння беларускага байкапісца. Аткрытае мерапрыемства падрыхтавалі выкладчыкі цыклавой камісіі “Мовы і літаратура”, а навучэнцы с захапленнем падтрымалі.

9

Дзве каманды ўдзельнікаў “Пякучка-крапіва” і “Сатырыкі” спачатку прадставілі свае візітоўкі, а потым прадэманстравалі свае ўменні тэхнічнага і мастацкага выканання прэзентацый па тэме “Самае цікавае з жыцця і творчасці К.К.Крапівы”. Пры гэтым навучэнцы паказалі асабістыя здольнасці ў красамоўстве па-беларуску.

Самым крэатыўным з′явіўся конкурс інсцэніроўкі баек вядомага сатырыка. Хлопцы і дзяўчаты раскрылі свае творчыя здольнасці, не пашкадавалі часу, скарысталі гумар і кемлівасць, што дало магчымасць атрымаць асалоду ад самаго працэсу падрыхтоўкі і паказаць актуальнасць творчасці літаратара.

На думку саміх удзельнікаў, цікавым быў і моўны конкурс, дзе задавалі пытанні аднакурснікі выступаючых у відэароліку. Гэта падштурхнула да больш глыбокага вывучэння роднай мовы, якой выдатна валодаў Кандрат Кандратавіч. А на этапе “Наўздагонкі” навучэнцы паказалі веды па творчасці і біяграфіі пісьменніка, па тэорыі літаратуры і змаглі стварыць здаровую канкурэнцыю паміж камандамі. І ў рэшце рэшт, капітаны з падтрымкай сваіх гульцоў паказалі, наколькі шматстайная, трапная  і каляровая дзейнасць Народнага пісьменніка БССР і Акадэміка НАН Беларусі К.Крапівы.

У выніку каманды атрымалі заслужаныя Дыпломы і грандыёзнае задавальненне ад судакранання да літаратурнай спадчыны вядомага земляка – К.К.Крапівы!

[slideshow_deploy id=’16702′]