Запускаем моўны марафон “Не маўчы па-беларуску”. У межах месячніка ЦК “Мовы і літаратура” прапануем навучэнцам, выкладчыкам і супрацоўнікам каледжа прыняць удзел у моўным марафоне. Гэта цудоўная магчымасць паказаць не толькі свае веды роднай мовы, але і магчымасць выказаць сваю любоў да яе. Кожны дзень, дзякуючы роднай мове, мы дакранаемся да вытокаў нашага народа, нашай краіны і такім чынам зазіраем не толькі ў мінулае, але і будуем планы, зазіраючы ў нашу будучыню.
Мы прапануем кожны дзень дзяліцца любімымі словамі па-беларуску і дабаўляць іх у свой слоўнікавы склад і сваё жыццё. Дасылайце свае словы і іх тлумачэнне, а таксама радкі, у якіх яны ўжываюцца.
Ад выкладчыкаў: нашы першыя словы “каханне” і “любоў”. Дранько-Майсюк зазначыў у сваіх радках:
“Няма ні грэшных і ні праведных,
А ёсць каханыя і не…”
Мы родную любім мову!
ЦК “Мовы і літаратура”