Меню Закрыть

140-годдзе Купалы і Коласа

2022 год адзначаны вялікай падзеяй у Беларусі – 140-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. З іх імёнамі звязана станаўленне і развіццё беларускай літаратуры XX стагоддзя, фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Гэта культурная падзея сёлета шырока адзначалася па ўсёй краіне. 2 лістапада у нашай бібліятэцы падрыхтавана кніжная выстава “Яны адкрылі Беларусь”, прысвечаная дзвюм легендарным постацям нашай краіны, якія ўславілі нашу Беларусь.