Меню Закрыть

Выстава «Родная мова, крыніца празрыстая»

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання моваў і быў абвешчаны гэты дзень.
“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб…” (Змітрок Бядуля).
Вашай увазе ў бібліятэцы падрыхтавана выстава, прысвечаная Дню роднай мовы. Запрашаем!