Меню Закрыть

І зноў Каляды.

IMG_0315-главная

Добрыя людзі, будзьце ўсе рады,

Хай не кране вас смутак і жаль.

Сёння мы з вамі святкуем Каляды,

Сёння над намі блакітная даль!

У нашым каледжы склалася добрая традыцыя святкаваць Каляды разам. Са шчырымі пажаданнямі  ў кожную аўдыторыю заходзілі сапраўдныя калядоўшчыкі па старажытнай беларускай традыцыі. Навучэнцы з выкладчыкамі і прадстаўніком  Прафесійнага камітэту навучэнцаў  Рэдзюк Т.А. павіншавалі  ўсе групы добрымі словамі і салодкімі падарункамі.

Калядоўшчыкі падаравалі педагогам і працаўнікам каледжа вясёлы настрой, задор і  бадзёрасць на ўвесь Новы год.Не абышлося без Казы, якая задавала загадкі, гарэзіла, шуткавала і, канешня, атрымала пачастункі. З калядамі, дарагія сябры!

Мы са святам вас вітаем, шчасця, радасці жадаем!

Каб у вашай хаце было заўсёды што даці!

 Каб былі міскі, лыжкі памыты, і вашыя дзеткі сыты!

 Каб мірна, весела жылося, каб хацелася і маглося!

 Каб пілося-елася і яшчэ хацелася!

 Будзь, Ваша, здаровы, як рыжык баровы!

 Май торбу грошай, жыві ў раскошы!

 Збожжа поўнае клецце, павагу ў свеце!

 Усяго даволі, а бяды — ніколі!

 

З найлепшымі пажаданнямі ЦК “Мовы і літаратура”

[slideshow_deploy id=’21241′]