Меню Закрыть

ВІНШУЕМ З КАЛЯДАМІ!

media-shaГЛАВНАЯ НА САЙТАдчыняйце сёння дзверы,

Каб пчолы селі!

Адчыняйце вакно,

Каб вам добра было!

Каб у вашым даму ўсё вялося,

А што захацелася, збылося!

З такімі словамі па добрай беларускай традыцыі, сёння на Каляды зноў да кожнай групы завіталі сапраўдныя  валачобнікі або калядоўшчыкі, каб шчыра павіншаваць са святамі:

Мы са святам вас вітаем, шчасця, радасці жадаем!

Каб у вашай хаце было заўсёды, што даці!

Каб мірна, весела жылося, каб хацелася і маглося!

Май торбу грошай, жыві ў раскошы!

Збожжа поўнае клецце і павагу ў свеце!

Усяго даволі, а бяды ніколі!

Такія шчырыя пажаданні гучалі ў кожнай аўдыторыі.

Не забыліся і пра Казу, якая загадвала свае загадкі і весяліла навучэнцаў і супрацоўнікаў. Яна шуткавала, гарзіла і прынесла добры настрой кожнаму, спадзяемся, на ўвесь наступны год.

Дзед Мароз разам са Снягуркай павіншавалі ўсіх з Новым годам і Калядамі і ўручылі салодкі падарунак ад Прафсаюзнай аргаізацыі навучэнцаў кожнай групе.

Мы ўпэўнены, што Новы 2020 год будзе цікавым, плённым і шчаслівым!

 

З найлепшымі пажаданнямі ЦК “Мовы і літаратура”

[slideshow_deploy id=’26274′]