Добрыя людзі, будзьце ўсе рады,
Хай не кране вас смутак і жаль.
Сёння мы з вамі святкуем Каляды,
Сёння над намі блакітная даль.
З такімі цёплымі пажаданнямі ў кожную аўдыторыю заходзілі сапраўдныя калядоўшчыкі па старажытнай беларускай традыцыі. Навучэнцы з выкладчыкамі і прадстаўнікамі Прафесійнага камітэту навучэнцаў павіншавалі ўсе групы добрымі словамі і салодкімі падарункамі. Калядоўшчыкі падаравалі педагогам і працаўнікам каледжа вясёлы настрой, задор і бадзёрасць на ўвесь наступіўшы Новы год.
Мы са святам вас вітаем, шчасця, радасці жадаем!
— Каб у вашай хаце было заўсёды што даці!
— Каб былі міскі, лыжкі памыты, і вашыя дзеткі сыты!
— Каб мірна, весела жылося, каб хацелася і маглося!
— Каб пілося-елася і яшчэ хацелася!
— Будзь, Ваша, здаровы, як рыжык баровы!
— Май торбу грошай, жыві ў раскошы!
— Збожжа поўнае клецце, павагу ў свеце!
— Усяго даволі, а бяды — ніколі!
З калядамі, дарагія сябры!
[slideshow_deploy id=’18456′]