У Стары Новы год, зберагая беларускія традыцыі, яскравыя калядоўшчыкі завіталі да кожнай групы і супрацоўнікаў каледжа, каб шчыра павіншаваць са святамі. Навучэнцы груп Э-41, Д-11, Р-11 разам з выкладчыкамі Трапец І.С. і Ляцяга Т.В. прывялі Казу, каб Новы год быў шчодры, багаты, вясёлы, а Каза загадала загадкі, пагарэзіла і падаравала сапраўдны пазітыў і навагодні настрой.
Як заўсёды шчырыя пажаданні гучалі ў кожнай аўдыторыі:
Шаноўныя Панове — шчасця і здароўя!
Вам жыць-пажываць ды дабра нажываць.
Каб былі здаровыя, як дубы скарбовыя.
Каб з дарогі не збіліся,
Каб цэлы век весяліліся,
Каб доўгія гады жылі,
Каб здаровыя былі!
Дзед Мароз разам са Снягуркай павіншавалі ўсіх з Новым годам і Калядамі і ўручылі салодкі падарунак ад Прафсаюзнай аргаізацыі навучэнцаў кожнай групе.
Мы ўпэўнены, што Новы 2020 год будзе цікавым, плённым і шчаслівым!
З найлепшымі пажаданнямі ЦК “Мовы і літаратура”