Меню Закрыть

Вас з Калядамі вітаем, шчасця, радасці жадаем!

У Стары Новы год, зберагая беларускія традыцыі, яскравыя калядоўшчыкі завіталі да кожнай групы і супрацоўнікаў каледжа,  каб шчыра павіншаваць са святамі. Навучэнцы груп Э-41, Д-11,  Р-11 разам з выкладчыкамі Трапец І.С. і Ляцяга Т.В. прывялі Казу, каб Новы год быў шчодры, багаты, вясёлы, а Каза загадала загадкі, пагарэзіла і падаравала сапраўдны пазітыў і навагодні настрой.

Як заўсёды  шчырыя пажаданні гучалі ў кожнай аўдыторыі:

Шаноўныя Панове — шчасця і здароўя!

Вам жыць-пажываць ды дабра нажываць. 
Каб былі здаровыя, як дубы скарбовыя.

Каб з дарогі не збіліся, 
Каб цэлы век весяліліся, 
Каб доўгія гады жылі, 
Каб здаровыя былі!

Дзед Мароз разам са Снягуркай павіншавалі ўсіх з Новым годам і Калядамі і ўручылі салодкі падарунак ад Прафсаюзнай аргаізацыі навучэнцаў кожнай групе.

Мы ўпэўнены, што Новы 2020 год будзе цікавым, плённым і шчаслівым!

 З найлепшымі пажаданнямі ЦК “Мовы і літаратура”