Меню Закрыть

ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ “М. БАГДАНОВІЧ НАШЧАДКАМ…”

29 сакавіка ў малай актавай зале ў межах месячніка ЦК “Мовы і літаратура” адбылося адкрытае мерапрыемства для груп Т-11, Д-11 і А-11. Тэматычная куратарская гадзіна “М.Багдановіч нашчадкам…”  была прысвечана 130-ддзю з нагоды дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Літаратурна-музычная кампазіцыя была распрацавана і падрыхтавана выкладчыкамі беларускай мовы і літаратуры Трапец І.С. , Ляцяга Т.В. сумесна з бібліятэкарам каледжа Вадзянковай А.А. і мела на мэце развіваць эстэтычны густ навучэнцаў, захоўваючы лепшыя традыцыі спадчыны беларускай культуры.

У зале прагучалі вершы М.Багдановіча, песні на творы класіка, навучэнцы падрыхтавалі разам з харэографам вальс, які ўразіў сваёй чысцінёй і атмасфернасцю. У зале панавалі натхненне і замілаванне, усе атрымалі сапраўдную асалоду ад пачутага і ўбачанага. Мы спадзяемся, што гэтае мерапрыемства адгукнулася ў сэрцах гледачоў.

Свае творчыя здольнасці праявілі навучэнцы груп першага курса, яны паказалі крэатыў, уменне па-мастацку чытаць на памяць, а таксама навучыліся раскрываць лірычны вобраз паэтычных радкоў. Дзякуем усім удзельнікам. Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.

ЦК “Мовы і літаратура”