Меню Закрыть

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Зараз налічваецца больш за сем тысяч моў. Адны з их вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Напярэдадні ў бібліятэцы адбылося мерапрыемства «Родная мова – душа народа», прымеркаванае да гэтага дня. Запрошаныя на сустрэчу вучні групы Э-11 прымалі актыўны ўдзел ў яго правядзенні. Таксама да гэтай даты падрыхтавана кніжная выстава «Мова продкаў згаснуць не павінна».