Меню Закрыть

Ой Калядачкі, бліны-ладачкі!

13 студзеня па добрай традыцыі, якая склалася ў нашай навучальнай установе, на Каляды зноў да кожнай групы завіталі сапраўдныя  калядоўшчыкі, каб шчыра павіншаваць са святамі:

Мы са святам Вас вітаем, шчасця, радасці жадаем!
Каб у вашай хаце было заўсёды, што даці!
Каб мірна, весела жылося, каб хацелася і маглося!
Будзь, Ваша, здаровы, як рыжык баровы!
Майце торбу грошай, жывіце ў раскошы!
Збожжа поўнае клецце і павагу ў свеце!
Усяго даволі, а бяды — ніколі!

Такія шчырыя пажаданні гучалі ў кожнай аўдыторыі ад ЦК “Мовы і літаратура” і навучэнцаў першага курса.

Не забыліся і пра Казу, якая загадвала свае загадкі і весяліла навучэнцаў і супрацоўнікаў. Яна шуткавала, гарзіла і прынесла добры настрой кожнаму, спадзяемся, на ўвесь наступны год.

Дзед Мароз разам са Снягуркай павіншавалі ўсіх з Новым годам і Калядамі і ўручылі салодкі падарунак ад Прафсаюзнай аргаізацыі навучэнцаў кожнай групе.

Мы ўпэўнены, што Новы 2024 год будзе яскравым, плённым і шчаслівым!

З найлепшымі пажаданнямі ЦК “Мовы і літаратура”