Меню Закрыть

Чалавек на сваёй зямлі

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў інтэрнаце №1 прайшла віктарына “Чалавек на сваёй зямлі”, у якой спаборнічалі каманды груп А-11, Т-11 і П-11. Хлопцам давялося ўспомніць беларускія традыцыі, прыметы, адгадаць некалькі беларускіх загадак. Адным з конкурсаў было расказаць на памяць верш на беларускай мове і праспяваць беларускую песню. Каманды А-11 і П-11 дружна і весела праспявалі песню “Не прадаецца хата бацькоў”, а Т-11 прадэкламавалі байку “Дыпламаваны баран”. У барацьбе перамогу атрымала каманда групы П-11.

Выхавацель інтэрната №1 Кожава В.А.