Меню Закрыть

І.Мележ. Імёны, што натхняюць

01.04.2021 года ў каледжы ў заключэнні месячніка ЦК “Мовы і літаратура” адбылося  адкрытае мерапрыемства ў форме літаратурнай віктарыны “І. Мележ. Імёны, што натхняюць”. Мерапрыемства прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.  Падрыхтавала віктарыну выкладчык беларускай літаратуры Трапец І.С. Галоўныя мэты дадзенага мерапрыемства – садзейнічать выхаванню ў моладзі пачуцця патрыятызму, любові да роднай мовы і літаратуры, выхаванне мастацкага густу і развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў.

     У конкурсе прымалі ўдзел каманды груп А-11 і Д-11, дапамогу якім ў падрыхтоўцы дамашняга задання здзейсніла выкладчык Бандарэнка І.А. Паміж групамі адбылося сапраўднае сяброўскае суперніцтва. Удзельнікі  выбралі назву для сваёй каманды, дывіз, а таксама зрабілі адпаведную эмблему. Хлопцы і дзяўчаты падрыхтавалі прэзентацыі з цікавымі звесткамі з жыцця і творчасці І.Мележа і творча прадставілі іх. У конкурсе было некалькі відаў заданняў як для каманд “Палешукі” і “Маладыя”, так і для груп падтрымкі гэтых каманд, дзе навучэнцы паказалі свае веды, кемлівасць, гумар. Асобнае месца займлі творчы конкурс і конкурс капітанаў.

     Мерапрыемства прайшло цікава і спадабалася як самім удзельнікам, так і гледачам. Мы спадзяемся, што ўсе атрымалі станоўчыя эмоцыі і асалоду.

   У канцы мерапрыемства каманды “Палешукі” і “Маладыя” атрымалі Дыпломы і салодкія падарунакі ад Прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў.

ЦК “Мовы і літаратура”